Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны

Аляксандр Іванавіч Бацкалевіч нарадзіўся 13 красавіка 1897 г. у мястэчку Ліпск Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў служыў у пана Патоцкага ў Рэпіхаве, дзе парабкаваў і яго бацька. Голад, нястача, знявагі, прыгнёт багацееў і чыноўнікаў, жорсткасць казарменных парадкаў ў царскай арміі — усё гэта давялося паспрабаваць хлопцу ў поўнай меры.

Фёдар Якаўлевіч Дзенісевіч нарадзіўся 18 сакавіка 1897 г. у вёсцы Падарэссе Бабруйскага павета (цяпер Старадарожскага раёна Мінскай вобласці) у сямі чорнарабочага. Пасля заканчэння сельскай школы працаваў па найму на чыгунцы, потым на лесапілцы. У 1916 г. быў прызваны ў войска. Удзельнічаў у баявых аперацыях у арміі генерала Брусілава на Паўднёва-Заходнім фронце. Быў паранены.

Іван ФёдаравічМілаянін нарадзіўся 17 красавіка 1912 г. у в. Васільеўка Палтаўскай вобласці (Украіна) ў сям’і селяніна-бедняка. Рана застаўся сіратою: бацьку забілі бандыты, а маці памерла, калі хлопчыку было 11 гадоў. З 1922 г. Іван выхоўваўся ў дзіцячых дамах.

Эдуард Балеслававіч Нордман нарадзіўся 25 лютага 1922 г. у г. Рэчыцы Гомельскай губерні (цяпер Гомельскай вобласці). Пасля смерці бацькі, камандзіра Чырвонай арміі,у 1930 г. выхоўваўся ў дзіцячым доме, затым у сямі калгасніка. З 1937 г. вучыўся ў тэхнікуме, з 1939 г. – старшы піянерважаты ў школе.

 Гісторыя ветэранскай арганізацыі ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці пачалася 6 лютага 1987 г., калі ў сувязі з прапановай ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў, вязняў фашысцкіх канцлагераў, семяў загінуўшых воінаў і партызан на раённай устаноўчай канферэнцыі быў створаны абяднаны Савет ветэранаў.

Таццяна Іванаўна Самцова нарадзілася 1 студзеня 1922 г. у в. Навіны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўніка. У 1939–1941 гг. – студэнтка Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічала ў партызанскім руху на тэрыторыі Мінскай вобласці – была сувязной у партызанскім атрадзе № 212.

Міхаіл Сяргеевіч Талмачоў нарадзіўся 6 студзеня 1922 г. у Алтайскім краі ў вялікай сям’і праваслаўнага святара, быў адзінаццатым дзіцём. Сям’я жыла ў Навасібірску, Ленінградзе. У дзяцінстве ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці, майстраваў авіямадэлі. Разам са старэйшай сястрой, якая і прывіла яму любоў да жывапісу, падоўгу маляваў віды Пецяргофа, Петрадварца, скульптуры Летняга сада. У школе вучыўся добра, ахвотна, сярэднюю школу закончыў з залатым медалём.

Георгій Ільіч Скрыпнікаў нарадзіўся 17 мая 1907 г. у сяле Султан Стаўрапольскага павета (цяпер Андропаўскага раёна Стаўрапольскага края) у сялянскай сям’і. Закончыў сем класаў у мясцовай школе. У Чырвоную армію прызваны ў 1931 г., служыў да 1936 г., затым працаваў у калгасе.

Мікалай Васільевіч Гойшык нарадзіўся 17 студзеня 1927 г. у вёсцы Воля Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Сялянская сям’я Васіля Дзям’янавіча і Вольгі Андрэеўны Гойшыкаў жыла на хутары. Коля быў малодшым з двух дзяцей. Пасля аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР бацьку назначылі старшынёй Яблонкаўскага сельскага Савета.

Іван Андрэевіч Паліўка нарадзіўся 7 студзеня 1926 г. у в. Пераруб Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Рудскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1934–1939 гг. вучыўся ў польскай школе в. Хомiчава, якая за 3 км ад дома, за Дняпроўска-Бугскiм каналам, з 1939 г. у той жа школе, але з савецкімі настаўнікамі.

Старонка 8 з 19